ІТ-кампаніі могуць перастаць лічыць малым і сярэднім бізнесам


Улады Беларусі ў 2020 годзе плануюць перагледзець крытэрыі аднясення бізнесу да малога і сярэдняга. Пра гэта заявіў 18 лістапада міністр эканомікі Дзмітрый Крутой перад адкрыццём Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

Кіраўнік Мінэканомікі адзначыў, што доля малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП расце не вельмі хутка. Па выніках 2019 года яна складзе 28,8 % супраць запланаваных 40 %, піша БелТА.

Hавiны
Румас анансаваў рынкавую праграму развіцця канкурэнцыі
2019.11.13 11:33

Разам з тым міністр адзначыў, што структура эканомікі мяняецца. І нават у прамысловасці сёння ўжо 25 % прыватных кампаніяў. За 13 гадоў іх доля павялічылася амаль у тры разы. Але, заявіў Крутой, ёсць складанасці ўліку гэтай долі.

Таму Міністэрства эканомікі і Белстат на 2020 года запланавалі перагледзець крытэрыі аднясення бізнесу да сегменту малога і сярэдняга. Паводле міністра, улічваць толькі колькасць працаўнікоў прадпрыемства няправільна.

Hавiны
Румас назваў памер сярэдняга заробку ў 2020 годзе
2019.11.05 15:51

Гэтак, Крутой адзначыў, што некаторыя IT-кампаніі маюць велізарную экспартную выручку, але колькасць іх персаналу не расце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў