ІТ-бізнесовец зарабіў $ 650 тысячаў нелегальна? Гучны арышт


Айчынная айці-супольнасць шакаваная арыштам вядомага айчыннага бізнэсоўца Віктара Пракапені, якога затрымалі напярэдадні па абвінавачванні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы продажу ІТ-тэхналогіяў.

„Наўрадці гэта звязана з ягонай дзейнасцю як ІТ-бізнэсоўца. Хутчэй за ўсё, гэта нейкая іншая сфера, у якой ён меў свае інтарэсы, але наўрад ці гэта ІТ. У кожным выпадку, гэта адаб’ецца на іміджы беларускага ІТ-бізнэсу”, мяркуе Вадзім Станкевіч, рэдактар выдання “Компьютерные вести”.

Вядомаму ў тым ліку і па-за межамі Беларусі ІТ-бізнэсоўцу інкрымінуюць атрыманне прыбытку ў 650 тысяч долараў ЗША без адпаведнай дзяржаўнай рэгістрацыі як суб’екта гаспадарання. У выніку, за злачынства, учыненае, паводле следства, у складзе арганізаванай групы Віктару Пракапеню пагражае да сямі гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Стужка навінаў