Іспанскі ўрад упершыню ачоліў атэіст. Падчас прысягі ён папрасіў прыбраць крыж і Біблію


2 чэрвеня 2018 г. Мадрыд. Пэдра Санчэс (злева) зачытвае прысягу

2 чэрвеня У Іспаніі з’явіўся новы прэмʼер-міністр. Ім стаў сацыяліст і перакананы атэіст Пэдра Санчэс. Ён стаў першым атэістам у гісторыі Іспаніі, які заняў пасаду прэмʼер-міністра. Прысягаючы 2 чэрвеня ў каралеўскай рэзідэнцыі ў Мадрыдзе, Санчэс папрасіў, каб на гэтай цырымоніі не было традыцыйных у такіх выпадках крыжа і Бібліі.

Санчэс мае намер кіраваць урадам да наступных парламенцкіх выбараў, якія пройдуць праз два гады.

46-гадовы лідар сацыялістаў атрымаў падтрыманне шасці іншых іспанскіх партый і заняў месца Марыяна Рахоя, які сышоў з прэмʼерскай пасады пасля карупцыйнага скандалу (парламент вынес яму вотум недаверу).

Партыя Санчэса мае толькі чвэрць месцаў у парламенце, і перад яе лідарам будзе няпростая задача па стварэнню новага кабінета міністраў, які, як чакаюць, будзе абвешчаны на наступным тыдні, паведамляе bbc.com.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў