Іспанская прынцэса памерла ад каронавірусу


Стрыечная сястра іспанскага караля Філіпа VI, прынцэса Марыя Тэрэза, памерла ад каронавірусу ва ўзросце 86 гадоў. Яна стала першай ахвярай пандэміі сярод прадстаўнікоў каралеўскіх родаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра смерць Марыі Тэрэзы распавёў яе малодшы брат, прынц Сікст Генрых Бурбон-Пармскі. Сям’я Пармскіх Бурбонаў – малодшая галіна іспанскай каралеўскай сямʼі.

Трагедыя здарылася ў Парыжы 27 сакавіка.

Каронавірусам інфікаваныя яшчэ двое прадстаўнікоў каралеўскіх семʼяў: брытанскі прынц Чарльз і кіруючы князь Манака Альбер II. У іспанскага караля тэст адмоўны.

Іспанія на другім месцы ў Еўропе па колькасці смерцяў ад каронавірусу: лічба ўжо перавысіла 5 тысяч.

КА belsat.eu

Стужка навінаў