Іспанія выйшла на другое месца ў свеце па колькасці інфікаваных каронавірусам


Фота: Xinhua / Zuma Press / Forum

Раніцаю 5 красавіка ў свеце зарэгістравалі больш за 1 млн 200 тысячаў інфікаваных каронавірусам і амаль 65 тысяч памерлых ад COVID-19. Пра гэта сведчаць дадзеныя Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы па колькасці інфікаваных знаходзяцца ЗША – у гэтай краіне заразіліся 312 146 чалавек. На другое месца, абагнаўшы Італію, выйшла Іспанія – 126 168 інфікаваных.

У Італіі захварэлі 126 632 чалавека. Чацвертае месца ў спісе займае Нямеччына з 96 092 інфікаванымі. На пятае месца выйшла Францыя (90 848 заражаных), абагнаўшы Кітай (82 574).

Hавiны
«Крэматорый працуе 24 гадзіны». Беларуска з Бэргама – пра жыццё ў эпіцэнтры пандэміі
2020.03.21 13:47

У Італіі па-ранейшаму найбольш высокі ўзровень смяротнасці ад каронавірусу: загінулі 15 362 чалавекі (выздаравелі 20 996). У Іспаніі памерлі 11 947 пацыентаў з COVID-19. У гэтай еўрапейскай краіне другі дзень запар назіраецца зніжэнне колькасці памерлых ад каронавіруса.

Па колькасці людзей, якія выздаравелі ад каронавіруса (34 219), Іспанія таксама займае другое месца ў свеце. У Кітаі ж найбольш высокая колькасць людзей, якія выздаравелі – больш за 77 тысячаў.

Агулам у свеце па стане на раніцу 5 красавіка было інфікавана каронавірусам 1 203 099 чалавек. З іх загінулі – 64 774.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі па стане на 4 красавіка афіцыйна пацвердзіла 440 выпадкаў інфікавання і 5 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

ВІДЭА
Улада не пацягне COVID-19. Інтэрв’ю з беларускім доктарам з Іспаніі, які заразіўся каронавірусам
2020.04.04 20:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў