Іспанія аштрафавала «Facebook» – за выкарыстанне звестак карыстальнікаў для рэкламы


Іспанія аштрафавала сацыяльную сетку «Facebook» за парушэнне канфідэнцыйнасці.

Памер штрафу склаў €1,2 млн, паведамляе «The Next Web».

Паводле выдання, сацыяльную сетку западозрылі ў зборы асабістых звестак карыстальнікаў без папярэджання. Як паведаміў рэгулятар у галіне абароны дадзеных у Іспаніі, палітыка канфідэнцыйнасці «Facebook» утрымлівае «агульныя і незразумелыя ўмовы», якія не прадугледжваюць атрыманне дазволу на апрацоўку персанальных звестак.

Яшчэ адным парушэннем стала тое, што звесткі працягвалі захоўвацца пасля таго, як іх ужо выкарысталі ў адпаведных сітуацыях. Акрамя таго, «Facebook» збіраў звесткі аб запытах карыстаўнікаў па-за сацсеткай, а таксама інфармацыю пра дзеянні незарэгістраваных карыстальнікаў.

У «Facebook» заявілі, што толькі паказвалі карыстальнікам рэкламу, якая магла быць ім карыснай, грунтуючыся на «лайках».

«Карыстальнікі самі выбіраюць, якую інфармацыю хочуць дадаць у свой профіль, уключаючы дадзеныя аб рэлігійных перакананнях. Мы не выкарыстоўваем гэтую інфармацыю для рэкламнага таргетавання», – запэўнілі ў кампаніі.

У «Facebook» маюць намер абскардзіць рашэнне аб прызначэнні штрафу.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў