Ісландзец пячэ хлеб у вулкане (відэа)


У Ісландыі, краіне вулканаў і гарачых крыніц, каб прыгатаваць добры бохан хлеба, не патрэбная кухня.

Прадметы першай неабходнасці, якія могуць ператварыць сырое цеста ў цуд – гэта рондаль, рыдлёўка, і яміна ў зямлі. Фільм Алісан Граса распавядае пра Віктара Свейнсана. Хлопец жыве побач з возерам Лейгарватн і выкарыстоўвае для пячэння прыроду – гарачыя крыніцы.

Тэмпература ў яго натуральнай печы дасягае 100 °C – гэта менш, чым у звычайнай печы, але дастаткова для павольнага выпякання хлеба.

Яго аўтарскі рэцэпт: чатыры кубкі жытняй мукі, дзве шклянкі пшанічнай, дзве шклянкі цукру, чатыры лыжачкі разрыхляльніка, адзін літр малака, соль і цукар. Ён кладзе цеста ў рондаль, шчыльна зачыняе яго і закопвае ў зямлю на 24 гадзіны. Хлеб атрымліваецца салодкі і па тэкстуры нагадвае кекс.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў