У тэракце ў сталіцы Афганістану загінула 57 чалавек. 119 атрымалі раненні.
Камікадзэ ўзарваў сябе каля цэнтру рэгістрацыі выбарнікаў, куды жыхары Кабулу прыходзілі для рэгістрацыі перад выбарамі ў парламент, запланаванымі на кастрычнік.
Адказнасць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».
ЮВ, belsat.eu