У Сірыі пакаралі смерцю расейца Рамана Забалотны, які патрапіў у палон да тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы». Мяркуецца, што Забалотны быў наймітам у прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэра».
Аб забойстве Забалотнага паведаміў дэпутат гарадской думы Растова-на-Доне Анатоль Катляроў са спасылкай на «надзейныя» крыніцы сярод вайскоўцаў.
«Даведаўся пра гэта з надзейных правераных крыніц. Хацелася б, каб яны памыляліся, але пакуль пацвярджаюцца самыя горшыя меркаванні адносна яго лёсу», – заявіў Катляроў у эфіры тэлеканалу «Дождь».
3 кастрычніка тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа, на якім знятыя двое расейскіх вайскоўцаў, захопленых у палон у баях за сірыйскі горад Дэйр-эз-Зор. Імены мужчын – Раман Забалотны і Рыгор Цуркану. Расейскае Міністэрства абароны заявіла, што людзі на відэазапісы не маюць дачынення да ўзброеных сіл Расеі.
Брат Рыгора Цуркану паведаміў журналістам, што відэа з палоннымі – сапраўднае, брата ен пазнаў. Паводле яго, Рыгор Цуркану – былы дэсантнік, які неаднойчы ездзіў у Сірыю ў складзе прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнэра».
Хутчэй за ўсе ваяваў у «Вагнэра» і Забалотны. Акрамя таго, СМІ даведаліся, што Забалотны раней удзельнічаў у акцыі супраць Аляксея Навальнага ў Растове.
ІІ, belsat.eu