«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Аўстраліі


Групоўка «Ісламская дзяржава» заявіла, што за тэрарыстычнай атакай у Мельбурне стаяў адзін з баевікоў арганізацыі. Такая інфармацыя была распаўсюджаная праз сайты, звязаныя з «ІД».

Напад адбыўся ў цэнтры Мельбурна 9 лістапада. Мужчына падпаліў аўтамабіль, у якім ляжалі газавыя балоны і напаў з нажом на траіх чалавек, адзін з якіх загінуў. Злачынец, ураджэнец Самалі, быў смяротна паранены паліцэйскімі. Балоны не падарваліся, і полымя патушылі праз 10 хвілінаў.

«Той, хто здзейсніў аперацыю ў Мельбурне, – адзін з байцоў «Ісламскай дзяржавы», і ён адгукнуўся на заклік здзяйсняць напады на грамадзянаў кааліцыі [якую узначальвае ЗША]», – паведаміў сайт Amaq

Аўстралійская паліцыя прызнала інцыдэнт тэрактам.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў