Ірына Акуловіч пра «справу БелТА»: Вельмі шмат было непрыемнага


Генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч абвінаваціла незалежныя СМІ ў тым, што яны нібыта маніпулявалі грамадскай свядомасцю пры асвятленні суда над Марынай Золатавай.

«Напэўна, дзякуючы таму, што першапачаткова нашы апаненты перавярнулі ўсё з ног на галаву і адбылася тая маніпуляцыя грамадскай свядомасцю, якую мы назіраем у інтэрнэце. Вядома, вельмі шмат было непрыемнага, калі ўсё гэта адбывалася. Былі і абразы асобы, і дэталёвы разбор нашых унутраных дакументаў, якія да крымінальнай справы не маюць ніякага дачынення. Тая ж дамова аб перадачы інфармацыі тычацца выключна нас і нашых партнёраў, а ніяк не трэціх асобаў. Калі кішэню адкрыты, гэта не значыць, што адтуль можна нешта браць», – заявіла Акуловіч у інтэрв’ю «СБ-Беларусь сегодня».

Паводле Акуловіч, СМІ маніпулявалі свядомасцю грамадскасці пры асвятленні працэсу і змянялі сутнасць праблемы. «Чалавека прызналі вінаватым у бяздзейнасці службовай асобы. Аднак і гэта «група падтрымання» Золатавай чамусьці паднесла як перамогу», – абураецца Акуловіч у інтэрв’ю.

Таксама Акуловіч паабяцала, што БелТА і далей будзе прымаць усе меры для абароны сваёй інфармацыі.

«Час мяняецца, мы зрабілі пэўныя крокі і падобнае карыстанне чужымі паролямі ўжо немагчыма. На спробы будзем рэагаваць аператыўна», – падкрэсліла яна.

Hавiны
Усё, што трэба ведаць пра гучную «справу БелТА», – за 5 пытанняў і адказаў
2019.03.04 16:37

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў