Іран папрасіў прабачэння ўва Украіны і гатовы выканаць усе яе ўмовы


Хасан Рухані. Ілюстрацыйнае фота – Rouzbeh Fouladi / Zuma Press / Forum

Падчас тэлефоннае размовы з украінскім прэзідэнтам прэзідэнт Ірану паабяцаў, што дасць неабходныя ўказанні высылцы целаў загінулых падчас авіякатастрофы ў Тэгеране ўкраінцаў як мага хутчэй. Таксама Іран гатовы выплаціць усе кампенсацыі на ўмовах Кіева.

Увечары 11 студзеня паводле ініцыятывы іранскага боку адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтамі Ірану і Украіны, падчас якой Хасан Рухані выказаў спачуванні ўкраінскаму народу і сем’ям загінулых у выніку крушэння рэйса PS752 восьмага студзеня.

Ён папрасіў прабачэння іранскага боку за трагедыю, якая забрала 176 жыццяў. Рухані цалкам прызнаў, што трагедыя адбылася праз памылковыя дзеянні вайскоўцаў гэтай дзяржавы. Ён запэўніў Уладзіміра Зяленскага, што ўдзельнікаў аварыі прыцягнуць да адказнасці, а ўкраінскай экспертнай групе акажуць неабходнае падтрыманне.

«Прызнанне версіі ракеты прычынай катастрофы адкрыла шлях для яе далейшага расследавання без затрымання і перашкодаў. Я разлічваю на далейшую канструктыўную супрацу з Іранам у адпаведнасці з міжнародным правам», – сказаў Зеленскі.

Падчас размовы Зяленскі папрасіў Хасана Рухані як мага хутчэй выявіць і вярнуць целы грамадзянаў Украіны на радзіму.

«Нам надзвычай важна, каб на наступным тыдні – да 19 студзеня – целы памерлых былі вернутыя ва Украіну, каб іх сваякі маглі развітацца», – падкрэсліў Зяленскі.

Хасан Рухані запэўніў, што сёння дасць неабходныя ўказанні па рэпатрыяцыі органаў як мага хутчэй.

Таксама Рухані пагадзіўся на выплату кампенсацыяў Украіне. Зараз Міністэрства замежных справаў Украіны рыхтуе ноту ў Іран з пералікам усіх наступных крокаў, уключаючы прававыя аспекты ўрэгулявання пытання кампенсацыі.

Hавiны
Чорныя скрыні ўкраінскага «Боінга» расшыфруюць французы
2020.01.11 15:29

Пасажырскі самалёт «боінг» 737 украінскай авіякампаніі МАУ разбіўся ў Тэгеране 8 студзеня. У выніку катастрофы загінулі 167 пасажыраў з сямі краінаў – Ірану, Канады, Швецыі, Украіны, Афганістана, ФРГ і Вялікай Брытаніі – і дзевяць чальцоў экіпажу.

11 студзеня Іран афіцыйна прызнаў, што ўкраінскі самалёт быў збіты ракетай. У Генштабе гэтай краіны заяўляюць, што ў момант трагедыі пасажырскі лайнер знаходзіўся побач важнага ваеннага аб’екта ды кажуць пра памылку аператара супрацьпаветранай абароны.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў