Іран назваў вінаватага ў тэракце падчас вайсковага параду


Алі Хамэнэі загадаў сваім спецслужбам знайсці вінаватых у тэракце і пакараць іх. Фота – Caren Firouz / Reuters

У нападзе на іранскіх вайскоўцаў вярхоўны лідар аятала Алі Хамэнэі абвінаваціў краіны Персідскага заліва, «якія схаваліся за плячыма ЗША». Тэракт, які адбыўся падчас вайсковага параду ў горадзе Агваз на паўднёвым захадзе Ірану, забіў 25 чалавек, палова з якіх была чальцамі элітнай Рэвалюцыйнай гвардыі.

Алі Хамэнэі загадаў сілам бяспекі прыцягнуць да адказнасці тых, хто 22 верасня здзейсніў напад на Рэвалюцыйную гвардыю, наймагутнейшую і найлепш узброеную службу ў краіне, якая падпарадкоўваецца непасрэдна яму.

«Гэтае злачынства – працяг змовы рэгіянальных дзяржаў, якія з’яўляюцца марыянеткамі Злучаных Штатаў, мэта якіх – стварыць няўпэўненасць у нашай дарогай краіне», – заявіў Хамэнэі.

Reuters піша, што заява, імаверна, прывядзе да яшчэ большага напружання ў стасунках Ірану з Саудаўскай Аравіяй і яе хаўруснікамі ў Персідскім заліве.

ДД

Стужка навінаў