Інжынер распавёў, як злучаць першую і трэцюю лініі менскага метро


Пасажырыў, якія будуць пераходзіць з першай на трэцюю лінію метрапалітэну на станцыі «Вакзальная», раздзеляць на дзве плыні. Пра гэта намеснік галоўнага інжынера тунэльнага атраду прадпрыемства «Менскметрабуд» Андрэй Серафімовіч распавяло «ОНТ».

Паводле інжынера, першую і трэцюю лініі метро злучаць два пешаходныя тунэлі на станцыі «Вакзальная».

«Пасажырапаток будзе падзелены на два. Гэта значыць пры пераходзе з адной станцыі на іншую пасажыры не будуць сустракацца. Яны будуць ісці па розных тунэлях. У тунэлях будуць як пешаходныя зоны, так і зоны з травалатарамі [пасажырскімі канвеерамі. – Заўв. «Белсат»], якія будуць дапамагаць нашым пасажырам», – дадаў Серафімовіч.

Будаўніцтва «Вакзальнай» практычна завершанае, цяпер тут адбываюцца працы па аздабленні вестыбюлю – адзінага наземнага ў менскай падземцы.

Hавiны
У менскім метро дазволілі фатаграфаваць на станцыях – і распавялі, як менавіта
2019.06.28 13:04

Падчас злучэння пуцей трэцяй лініі з другой інжынеры на некалькі дзён закрыюць станцыі ад «Фрунзенскай» да «Каменнай горкі».

  • У праекце новай лініі – 14 станцыяў. Здаць першыя чатыры будаўнікі плануюць у першай палове 2020 года.
  • У чэрвені менскае метро адзначыла 35 гадоў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў