Румынскія энтузіясты інжынер Разван Сабі і старэйшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытуту аэракасмічных даследаванняў Румыніі Іосіф Тапосу заняліся распрацоўкаю «лятальнай талеркі».
Стваральнікі лятальнага апарату спадзяюцца, што іхная талерка будзе здольная на вертыкальны ўзлёт і пасадку, а таксама звышгукавы гарызантальны палёт.
Прататып талеркі ADIFO (All DIrections Flying Object) ужо пратэставалі.
За ўсю гісторыю авіяцыі ў свеце было распрацавана каля трох дзясяткаў талеркавых лятальных апаратаў. Некаторыя з іх прайшлі лётныя выпрабаванні. Значная частка такіх лятальных апаратаў стваралася на замову вайсковых ведамстваў.
Румынскі прататып «лятальнай талеркі» мае дыяметр 1,2 метра і абсталяваная чатырма электравентылятарамі, якія адказваюць за вертыкальны ўзлёт і двума вентылятарамі ў хвасце.
ЮВ belsat.eu