Інвестыцыі побач: замежнікі баяцца інвеставаць у Беларусь


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/VU1kyL2HPNw”][vc_column_text]8 з паловаю мільярдаў долараў уклалі ў беларускую эканоміку замежныя інвестары за першыя тры кварталы сёлета. І гэта пры тым, што іх аб’ём, у параўнанні з аналагічным перыядам летась, зменшыўся на траціну. Наколькі праўдзівыя гэтыя звесткі і якая сітуацыя насамрэч?

Не аплаціў пакупкі, замоўленай з-за мяжы? Замежны прадавец назаве гэта махлярствам. А Беларускі статыстычны камітэт – залічвае гэта ў наўпроставыя замежныя інвестыцыі. З той сумы, якую Белстат лічыць замежнымі інвестыцыямі, тры чвэрці – замежныя крэдыты. Рэшта – прыбыткі, якія замежныя кампаніі зарабілі ў Беларусі, але пакуль не вывелі за мяжу.

Рэальны ж уваход новых замежных інвестараў у акцыянерны капітал беларускіх складае сёлета менш за 2 мільёны долараў. Прычынаю такога мізэрнага інтарэсу прадстаўнікі замежнага бізнесу называюць прававую нестабільнасць.

«Галоўнае, каб кампаніі, якія дзеяць у краіне, маглі планаваць сваю дзейнасць. Каб маглі разумець, што іх дзейнасць і праз год, і праз два будзе падлягаць тым жа правілам гульні, якія былі ўсталяваныя» – кажа Уладзімір Аўгусцінскі, кіраўнік прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў РБ.

Намеснік амбасадара Нямеччыны ацэньвае паслядоўнасць уладаў Беларусі наступным чынам.

«Справа не толькі ў тым, што розныя прадстаўнікі розных ведамстваў выказваліся па-рознаму адносна эканамічнай сітуацыі. Справа ў тым, што адныя і тыя ж людзі па-рознаму гаварылі аб пэўных падзеях у адзін і той жа час» – дадае Гольгер Рап’ёр, намеснік амбасадара Нямеччыны.

Праўда, некаторыя заходнія кампаніі ў Беларусь інвеставаць адважваюцца. Прытым Беларусь выкарыстоўваецца не толькі як пляцоўка для расейскага рынку, але і ў якасці вытворчай пляцоўкі для экспарту на Захад.

«Кампанія Карлсайз Беломо. Гэта – нямецкая кампанія Карлсайз, якая ў межах СП з беларускаю кампаніяй Беломо ўжо 20 гадоў збірае аптычныя прылады і гэтыя прылады экспартуюцца назад у Нямеччыну» – тлумачыць Уладзімір Аўгусцінскі, кіраўнік прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў РБ.

Што датычыць беларускіх працаўнікоў ды інфраструктуры, іхныя ўражанні – самыя станоўчыя.

Беларусь, за кошт тых станоўчых чыннікаў, якія мы ўсе сёння агучылі, мае неверагодна патэнцыял. Не самы апошні чыннік тут геаграфічная пазіцыя краіны паміж Захадам і Усходам, не самы апошні чыннік і тая прамысловая база, якую можна развіваць, не самы апошні чыннік і ўзровень адукацыі працаўнікоў – распавядае Хаўсеп Васканья, старшыня Нямецка-беларускага дзелавога клубу.

Але новыя інвестыцыі заходнікі ўкладаць у Беларусь асцерагаюцца, чакаючы палітычных зменаў – каб на змену ўсеўладдзю аднаго чалавека ў краіне наступіла кіраванне закону.

«Нямецкія інвестары стаяць на лініі чакання. Прававая стабільнасць гэта – вельмі важны момант. І калі гэтыя ўмовы будуць палепшаныя, то, верагодна, можна будзе чакаць больш хуткага прыняцця рашэнняў нямецкімі кампаніямі аб інвеставанні ў Беларусь» – падсумоўвае Гольгер Рап’ёр, намеснік амбасадара Нямеччыны.

Спробы ж уладаў Беларусі прыцягнуць інвестараў адно іх адпалохаюць. Бо чарговыя беспрэцэдэнтныя ільготы, што ім прапаноўвае афіцыйны Менск, азначае для іх, што праз год сюды можа прыйсці канкурэнт і выцесніць іх з рынку пры дапамозе яшчэ большых прэферэнцыяў ад уладаў.

Станіслаў Івашкевіч[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў