Інвалідам і шматдзетным будуць вяртаць палову мыта на ўвезенае аўта


Інвалідам I і II групы, а таксама шматдзетным сем’ям будзе кампенсавацца 50 % мыты, падаткаў, якія неабходна заплаціць пры ўвозе ў краіну легкавога аўтамабіля. Гэта вынікае з указу № 140 «Аб кампенсацыі мыты, падаткаў», падпісанага кіраўніком краіны, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Дакументам прадугледжваецца кампенсацыя з рэспубліканскага бюджэту 50 % мыты, падаткаў, якія падлягаюць выплаце пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу году, асобам, якія маюць інваліднасць I або II групы, а таксама шматдзетным семʼям», – адзначаецца ў паведамленні.

Тлумачыцца, што гэтая мера накіравана на аказанне сацыяльнага дзяржаўнага падтрымання агучаным катэгорыям грамадзянаў, сярод якіх маецца значная колькасць малазабяспечаных.

З 1 красавіка дзяржмыты за дарогі не «адвязалі» ад тэхагляду

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары