Кандыдат на вазку. Яўген Шэўка дамогся праз суд рэгістрацыі кандыдатам на дэпутацтва


Яўген Шэўка, кіраўнік ГА «Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў», дамогся рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты праз суд. Раней акруговая камісія палічыла, што сабраныя ім подпісы – несапраўдныя. Але мужчына накіраваў скаргу ў Менскі гарадскі суд і выйграў справу.

«Сябры, гэта перамога! Менскі гарадскі суд зарэгістраваў мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Віншую сябе і ўсіх, хто верыў у мяне. Мне трэба было даказаць, што 11 подпісаў сапраўдныя – мне ўдалося гэта зрабіць і мне для таго, каб прайсці мяжу ў 15 адсоткаў. І мяне зарэгістравалі […] Вялікі дзякуй тым, хто ў апошнія дні дапамагаў збіраць мне доказы, таму што без гэтых людзей нічога не атрымалася б…», – распавёў Яўген на сваёй старонцы ў Facebook.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завершылася 17 кастрычніка. Дакументы ў выбарчыя камісіі накіравалі больш за 700 асобаў, але мандат кандыдата атрымалі ўсяго 560 чалавек.

Агітацыйная кампанія таксама ўжо атрымала шэраг гучных справаў. Гэтак, напрыклад, у Гомлі не паказалі ў эфіры выступ кандыдата Уладзіміра Няпомняшчых. А кандыдатку з Берасця Паліну Панасюк-Шарэнду, пасля яе выступу, знялі з выбараў.

Аб’ектыў
Кандыдатку ў дэпутаты вінавацяць у парушэнні на пікеце. Яна не правяла ніводнага
2019.10.24 23:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў