19 снежня ў Капыльскім раёне другакурснік нанёс нажавое раненне знаёмаму.
Па гэтым факце Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць 16-гадовага парушальніка, якога цяпер вінавацяць у наўмысным нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэксу Беларусі, прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі).
Паводле прэс-службы ведамства, следства разглядае ў якасці прычыны інцыдэнту непрыязныя адносіны.
Пацярпелага шпіталізавалі, яму аказваюць неабходную медычную дапамогу.
Нападніка затрымалі, цяпер праводзяцца следчыя дзеянні.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu