Інтэрнэт у Беларусі могуць наагул адключыць


«Сёння выхадны, таму нейкіх афіцыйных звестак няма», – так у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі пракаментавалі праблемы з інтэрнэтам у Менску.Аб гэтым паведамляе Риа Новости.

«Прапаную вам даслаць на электронную пошту сваё пытанне. І мы ў працоўны дзень Разгледзім з зацікаўленымі асобамі і дамо вам афіцыйны адказ», – сказалі інфармагенцтву ў ведамстве.

Жыхары беларускай сталіцы з самай раніцы паведамляюць аб павольнай працы інтэрнэту. Шэраг сэрвісаў не працуе, а некаторыя рэсурсы недаступныя. Сярод іншага, наш сайт, а таксама ўсе моўныя версіі сайта «Белсату» – першага і пакуль адзінага незалежнага тэлеканалe ў Беларусі – цалкам заблакаваныя на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамляюць нашыя чытачы.

Карыстальнікі паведамляюць, што павольна загружаюцца файлы ў Telegram. Назіральнікі лічаць, што Інтэрнэт у Беларусі могуць наагул адключыць.

«Думаю, так, хутчэй за ўсё, часова і кропкава (але не факт, што стануць). Прычым у Беларусі заблакаваць Інтэрнэт будзе складаней, чым у Кітаі, але прасцей, чым у Расеі», – сказаў TUT.by выканаўчы дырэктар некамерцыйнай арганізацыі Internet Protection Міхаіл Клімараў.

/ІР

Стужка навінаў