Інтэрнэт кпіць з эксперта, які не знайшоў мастацтва ў фотаздымках Матолькі


Нагадаем, што фатограф Антон Матолька патрабуе ад БТ кампенсацыю за выкарыстанне ў эфіры тэлеканалу фотаздымкаў паўночнага ззяння, якое блогер сфатаграфаваў, зняходзячыся ў Вязынцы. На мінулым паседжанні суддзя Віктар Коўшун прызначыў мастацкую экспертызу фотаздымкаў.

Эксперт, загадчык кафедры кінатэлеаператарства Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Андрэй Чупрынскі, не прызнаў фотаздымкі Матолькі вынікам творчай дзейнасці. Паводле эксперта, ў фотаздымках няма прыкметаў мастацтва, бо аўтар не выкарыстоўваў фільтры.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Фота: Антон Матолька

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў