Інтэрнаўты пагражаюць спаліць польскі рэстаран, які шукаў на працу «не ўкраінцаў»


У Польшчы, паводле розных падлікаў, працуе каля дзвюх мільёнаў украінцаў. Ілюстратыўнае фота – Huber Images/Forum

«Ніякіх украінцаў або падобных», гаварылася ў абвестцы з прапановаю працы для кухара ў польскай Гдыні. Пакуль актывісты рыхтуюць скаргу ў пракуратуру, уладальнікі месца атрымліваюць паведамленні з пагрозамі.

Асяродак маніторынгу расізму і ксенафобіі звярнуў увагу на абвестку ў «Фэйсбуку» з вакансіяй кухара ў рыбнай рэстарацыі ў Гдыні.

У аб’яве было сказана, што на працу шукаюць кухараў. Адной з умовай працадаўцы было тое, каб былі не былі грамадзяне Украіны.

«Ніякіх украінцаў або падобных», – гаварылася ў абвестцы.

«Польскае радыё» падае, што драматург і журналіст Конрад Дулькоўскі рыхтуе з гэтай нагоды скаргу ў пракуратуру і зварот у інспекцыю працы.

Згодна з польскім заканадаўствам, кандыдатаў на працоўнае месца нельга дыскрымінаваць паводле іхнага полу, узросту, расы, нацыянальнасці, сексуальнай арыентацыі, палітычных поглядаў, веры або рэлігійнай прыналежнасці.

Адвакат уладальніка рэстарана, Лукаш Кавальскі, ужо заявіў, што абвестка – праява неабдуманага рашэння аднаго чалавека, а іншыя супрацоўнікі не маюць нічога агульнага з паведамленнем.

«Мы перакананыя, што аўтар аб’явы таксама апублікуе адпаведныя выбачэнні», – напісаў адвакат.

Адвакат дадаў, што абвестка выклікала хвалю нянавісці як да супрацоўнікаў, гэтак і да сям’і, якой належыць рэстаран, у тым ліку пагрозы спаліць установу.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў