«Интерфакс»: Масква рыхтуецца выдаць Кіеву 5 асуджаных украінцаў са «спісу Сянцова»


25 жніўня 2015 г. Алег Сянцоў і Аляксандр Кольчанка ў судзе ў Растове-на-Доне.
Фота: Valery Matytsin/TASS

Пяць грамадзянаў Украіны, асуджаных у Расеі, могуць вярнуцца на радзіму, піша interfax.ru.

Цяпер «абмяркоўваецца фармат гэтай працэдуры», паведамляе агенцтва са спасылкай на ўласную крыніцу. Гаворка ідзе пра ўкраінцаў, якіх даставілі ў СІЗА «Лефортово» у Маскве.

20 жніўня адміністрацыя «Лефортово» прыняла перадачы для пецярых асуджаных украінцаў з гэтак званаша «спісу Сянцова». Гэта Уладзімір Балух, Станіслаў Клых, Аляксандр Кольчанка, Павел Грыб і Мікалай Карпюк. У праваабарончым цэнтры «Мемарыял» мяркуюць, што іх прывезлі з калоніі ў СІЗА.

У ліпені ўпаўнаважаныя па правах чалавека ў Расеі і на Украіне абмяняліся спісамі зняволеных, якія сядзяць у СІЗА або калоніях дзвюх краін. Яны вырашылі хадайнічаць перад прэзідэнтамі краінаў аб іхным памілаванні.

Спроба перадаць Украіне Аляксандра Кольчанку і Алега Сянцова была ў 2016-ым.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў