«Інтэграцыя будзе з табой або без цябе, выбірай»: расейскі прафесар пра ультыматум Лукашэнку


 

Доктар гістарычных навук, прафесар, эксперт «Гарбачоў-фонду» Валер Салавей распавёў у інтэрв’ю расейскаму выданню «Фонтанка», што лёс Саюзнай дзяржавы будзе вырашаны да лета.

«Наколькі мне вядома, яму сфармулявалі дылему наступным чынам: інтэграцыя будзе з табой або без цябе, выбірай. Ну, вось ён пакуль усё мнецца. Усё павінна быць вырашана да лета», – лічыць Салавей.

Эксперт упэўнены, што Крэмль не пойдзе на змену Канстытуцыі для вырашэння пытанняў, звязаных з «паглыбленай інтэграцыяй» і транзітам расейскай улады.

 

Нагадаем, што на апошняй прэс-канферэнцыі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў пра магчымасць змяняць любы артыкул Канстытуцыі. Акрамя першага.

«Яго рэпліка пра выключэнне слова «запар» з правіла пра два тэрміны для прэзідэнта наагул ніякага значэння не мае. Гэта такі манеўр. Галоўнымі ж у прэс-канферэнцыі былі яго сентэнцыі пра тое, што рускія і беларусы – гэта адзін народ, а частка Украіны – гэта гістарычная Расея. Гэта тое, у чым ён сапраўдны. Усё астатняе асаблівай каштоўнасці не мае. Што датычыць будучай праўкі Канстытуцыі, то падрыхтоўка змяненняў пачалася яшчэ ў 2017 годзе па асабістым указанні прэзідэнта. Гаворка ішла пра папраўкі па шырокаму колу пытанняў. Але тое, якія менавіта змены плануюцца, як яны будуць рэалізаваны, звязанае цяпер з «беларускім пытаннем». Хоць у тэорыі транзіт улады можна цалкам ажыццявіць і без зліцця з Беларуссю», – адзначае расейскі прафесар.

ВІДЭА
Хто каго перахітрыў? Усё, што трэба ведаць пра вынікі года ў інтэграцыйных перамовах Беларусі і Расеі
2019.12.30 14:02

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў