Інтэграцыйнае маўчанне

Часам маўчанне палітыкаў з’яўляецца больш красамоўным, чым любыя словы. Заслона туману і сакрэтнасць атачаюць ход і змест перамоваў па далейшаму будаўніцтву Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі.

Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў. Масква 21 лістапада 2017 г.
Фота: mfa.gov.by

Палітычная цішыня можа сведчыць аб наступным: альбо перамоўны працэс з’яўляецца чарговай імітацыяй і пра гэта проста сорамна гаварыць, альбо ён зʼяўляецца агрэсіўным з боку Расеі і лёсавызначальным для Беларусі. Апошняе азначае, што «інтэграцыйнасць» закранае жыццёва важныя інтарэсы нашай краіны, і таму чыноўнікам лепш пра гэта маўчаць, каб не справакаваць негатыўную рэакцыю.

Hавiны
Пуцін: нагоды для аб’яднання Беларусі і Расеі сёння няма
2019.06.07 19:27

Мяркуючы па настойлівасці Масквы ў прасоўванні сваіх інтарэсаў у Беларусі, гэтыя перамовы не могуць быць пустымі, іх безвыніковасць можа паказаць слабасць Расеі ў адносінах да Беларусі. А слабасць – гэта недазваляльная раскоша для Масквы, асабліва на фоне «поспехаў» і «перамог» у міжнародных справах. Менавіта імперская псіхалогія і будзе вызначальнай у кірунку далейшай інтэграцыі.

Крэмль ужо даўно вызначыўся са сваімі прыярытэтамі ў галіне інтэграцыі:

– адзіная валюта і падатковая сістэма;

– адзіны эмісійны цэнтр;

– сумесная ахова знешніх межаў Саюзнай Дзяржавы.

Дадатковым пакетам ідуць агульнае палітычнае кіраўніцтва і ваенная база. Завяршальным этапам павінна стаць прыняцце канстытуцыйнага акту Саюзнай Дзяржавы.

Hавiны
Беларусь і Расея працягваюць абмяркоўваць стварэнне адзінай валюты
2019.06.08 12:34

Цалкам ясна, што рэалізацыя любога названага элемента «паглыбленай інтэграцыі» азначае разбурэнне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

Што цікава, расейскі і беларускі бакі не даюць прамога адказу «так» або «не» на пытанні, якія тычацца пасады прэзідэнта саюзнай дзяржавы, што ўскосна пацвярджае наяўнасць гэтага пытання ў парадку дня.

Звярніце ўвагу на апошняе выказванне расейскага міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова з нагоды чутак аб адзіным прэзідэнцтве і магчымасці заняць гэтую пасаду Пуціным: «у Саюзнай дамове няма нічога, што магло б падвесці да спекуляцыяў аб тым, што яго мэта – вывесці некага на «прэзідэнцкі трон».

Hавiны
МЗС Расеі пракаментаваў чуткі пра план Пуціна ўзначаліць Саюзную дзяржаву
2019.06.06 12:28

Міністр не даў выразнага адказу «не», а паспрабаваў спаслацца на саюзную дамову, адвесці размову ў бок. Звярніце ўвагу на абарот мовы: «няма нічога, што магло б падвесці да спекуляцыяў аб…». Дадзены факт можа сведчыць аб тым, што прэзідэнцтва ці падрыхтоўка ўмоваў прэзідэнцтва – цэнтральны элемент бягучых перамоваў. Больш за тое, фармальная мэта Саюзнай дзяржавы – гэта паляпшэнне дабрабыту грамадзянаў дзвюх краін з дапамогай інтэграцыі. Адзінае прэзідэнцтва – гэта не мэта, а сродак для паглыблення інтэграцыі, што з’яўляецца закладам «лепшага жыцця« грамадзянаў. Іншымі словамі, чым глыбей інтэграцыя, тым шчаслівей будзе насельніцтва Беларусі. Паказальна, што ўсе супер інфармаваныя тэлеграм-каналы, якія не раз гаварылі аб хуткай адстаўцы Лукашэнкі, захоўваюць маўчанне з нагоды зместу перамоваў. Відавочна, што бакі зацікаўленыя ў поўнай інфармацыйнай блакадзе, каб не нашкодзіць важнаму мерапрыемству.

Інтэнсіўнасць і сакрэтнасць перамоваў гаворыць аб тым, што для Беларусі яны будуць мець трагічнае завяршэнне.

А пасіўныя паводзіны Менска, нежаданне агучыць сутнасць перамоваў, сведчаць аб адсутнасці якой-небудзь палітычнай волі ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў. Калі б беларускія чыноўнікі хацелі абараніць незалежнасць, то першае, што трэба было зрабіць – агучыць змест перамоваў праз нефармальныя каналы.

Замест гэтага міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей кажа публіцы, што «прыйдзе час і ўсе пра ўсё даведаюцца». Гэта слова не дзяржаўнага чыноўніка, а другаразраднага клерка, які ні за што не адказвае.

Hавiны
Палітолаг пра заяву Макея: «Гэта дзяржаўная здрада»
2019.06.04 13:37

З іншага боку, у цяперашняй сітуацыі няма нічога дзіўна, бо саюзны праект – гэта вынік свядомага і паступальнага разбурэння беларускай дзяржаўнасці, які доўжыцца на працягу 25 гадоў.

Пераклад – ІР

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў