Украінская інспекцыя праверыць «ваенную дзейнасць» беларускіх дэсантнікаў


З 9 па 13 кастрычніка ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі, Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Украіны. Пра гэта паведамляе Мінабароны Беларусі.

Інспекцыйная група правядзе інспекцыю вызначанага раёна і наведае 38-ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду. Мэтай інспекцыі з’яўляецца праверка ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі пагаднення.

Украінскі бок ацэніць дакладнасць інфармацыі, прадстаўленай Беларуссю ў рамках пагаднення, у дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі вайсковай часткі, якую наведае група.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў