Інфляцыя ў Венесуэле склала 130 060 %


Гэтыя паказнікі значна ніжэй, чым раней прагназаваў МВФ. Падставаю для такіх прагнозаў сталі вынікі інфляцыі за мінулы год 1 370 000 %, Міжнародны валютны фонд прагназаваў інфляцыю ў 2019 – 2020 гадах на ўзроўні 10 000 000 %.

Са студзеня бягучага года ўзровень інфляцыі зніжаецца. У студзені рост спажывецкіх коштаў складаў 196,6 %, у красавіку – 33,8 %.

Цэнтрабанк у Каракасе таксама паведаміў пра скарачэнне на 22,5 % ВУП краіны ў III квартале мінулага года. МВФ прагназуе для Венесуэлы скарачэнне ВУП у 2019 годзе на 25 %, у 2020 годзе – на 10 %.

У Венесуэле ўжо доўгі час працягваецца эканамічны крызіс, краіна каторы год запар узначальвае рэйтынг самых «няшчасных» эканомік свету.

СК belsat.eu

Стужка навінаў