Індыя страціла сувязь з апаратам Vikram падчас пасадкі на Месяц


Індыя пацярпела няўдачу ў спробе стаць чацвёртай краінай, якой услед за ЗША, СССР і Кітаем удасца пасадзіць касмічны апарат на Месяц. Модуль Vikram місіі Chandrayaan-2 ужо заходзіў на пасадку, калі кантакт з ім быў страчаны, паведаміла Індыйская арганізацыя касмічных даследаванняў (ISRO), піша DW.com.

«Зніжэнне пасадачнага модулю адбывалася ў адпаведнасці з планам. Функцыянальнасць апарату заставалася нармальнай да вышыні ў 2,1 кіламетра. Затым сувязь модулю з наземнай станцыяй была страчаная. Цяпер вядзецца аналіз дадзеных», – гаворыцца ў паведамленні.

Пасля 6 гадоў перапынку NASA бяспечна высадзіла на Марсе касмічны зонд

Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, які сачыў за хадой місіі ў цэнтры кіравання палётамі, падзякаваў навукоўцам за намаганні.

Камерцыйныя касмічныя палёты стануць рэальнасцю ўжо нават сёлета

Vikram, які стартаваў 22 ліпеня з касмадрома ў штаце Андра-Прадэш у межах місіі Chandrayaan-2, павінен быў даставіць на паверхню спадарожніка Зямлі шасціколавы 27-кілаграмовы месяцаход Pragyan. Меркавалася, што апарат прапрацуе на Месяцы каля 14 дзён, вывучыць мінералагічны склад паверхні ў раёне Паўднёвага полюсу.

Касмічны праект ратавання беларускіх балотаў атрымаў прэмію на сусветным конкурсе

Касмічная праграма Беларусі

Беларусь таксама намагаецца развіваць сваю касмічную праграму. У прыватнасці, на арбіту ў 2012 годзе выведзены Беларускі касмічны апарат (БКА). Праўда, запусціць БКА ўдалося не з першай спробы. У ліпені 2006 году «БелКА», за пускам якой на Байкануры асабіста назіраў Аляксандр Лукашэнка, так у космас і не патрапіла, з прычыны аварыі ракеты носьбіта «Днепр».

Беларусь зноў хоча зрабіцца касмічнаю дзяржаваю

Спадарожнікі забяспечаць інфармацыяй усе зацікаўленыя ведамствы, яна будзе выкарыстаная і «для развязання задачаў, звязаных з бяспекаю» Беларусі, падкрэсліваў тады галоўны канструктар беларускай касмічнай сістэмы Сяргей Залаты.

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары