Independent паставіла Менск на першым месцы ў топ-10 гарадоў, якія варта наведаць сёлета


Аргументуючы свой выбар, Independent адзначае, што менавіта Менск прыме ў чэрвені сёлета Еўрапейскія гульні. Іншыя прычыны завітаць у беларускую сталіцу, для тых, хто плануе падарожжа – 30-дзённы бязвіз, а таксама атмасфера старога гораду з яго кавярнямі і барамі.

Independent абяцае, што Менск здзівіць сваёй чысцінёй, бяспекай і дружалюбнасцю. Хоць не варта чакаць, што ўсе тут разумеюць ангельскую мову, папярэджвае газета.

Акрамя Менску выданне рэкамендуе наведаць Ратэрдам (Нідэрланды), Сітжэс (Гішпанія), Арль (Францыя), Сараева (Боснія), Рым (Італія), парыжскі Дыснэйлэнд, Бялград (Сербія), Венецыю (Італія), Брысталь (Вялікая Брытанія).

Аб’ектыў
Менск стаў сталічным горадам 100 гадоў таму
2019.01.05 21:40

СК, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў