Індэкс куліча. Колькі беларусам будуць каштаваць традыцыйныя велікодныя прысмакі?


Традыцыйны элемент народнага святкавання Вялікадня – разнастайныя велікодныя стравы і прысмакі. Мы вырашылі паглядзець, колькі яны каштуюць беларусам сёлета.

Велікодныя яйкі.
Фота: Artyom Geodakyan/TASS/Forum

Святкаванне Вялікадня практычна немагчыма ўявіць без фарбаваных курыных яек. У краме мы знайшлі шэсць варыянтаў яек памеру С-1, якія каштуюць ад Br 2,19 да Br 3,29. З разліку, што ў сярэднім фарбуецца на свята каля трох дзясяткаў – і пасвяціць, і паесці, і падарыць, і ў біткі пагуляць, выдаткаваць на гэта давядзецца ад Br 6,57 да Br 9,87.

Зэканоміць можна, набыўшы яйкі меншага памеру. Напрыклад, кошты на С-2 пачынаюцца ад Br 1,99 за дзясятак. То бок, тры дзясяткі можна набыць і за Br 5,97.

Для фарбавання яек традыцыйна выкарыстоўваюць шалупінне цыбулі. Умоўна тры дзясяткі можна пафарбаваць шалупіннем з двух кілаграмаў цыбулі, якія будуць каштаваць Br 3,38. Калі ж каму даспадобы розныя колеры, тады за харчовыя фарбавальнікі для яек давядзецца аддаць Br 0,69 – Br 0,79.

Hавiны
Розніца 100 рублёў: колькі каштуе і дзе лепш набыць салат «Цэзар»?
2019.02.18 11:27

Такім, чынам агулам на фарбаванне яек можа сысці ад Br 10,04 да Br 14,04.

Рэцэпт велікоднага куліча ўключае ў сябе 500 мл малака, 50 грамаў дрожджаў, 1,3 кілаграмы мукі, 6 курыных яек, 200 грамаў сметанковага масла, 250 грамаў цукру, 300 грамаў разынак і 1 маленькая лыжку ванільнага цукру. Для прыгатавання тварожнай паскі спатрэбяцца яшчэ 500 грамаў тварагу, 3 яйкі, 200 грамаў смятаны, 100 грамаў сметанковага масла, 100 грамаў цукру, яшчэ адна маленькая лыжка ванільнага цукру, 80 грамаў разынак ды 50 грамаў арэхаў.

Паколькі некаторыя прадукты паўтараюцца ў абодвух выпадках, зручней будзе лічыць цэны разам, бо часта купіць прадукты неабходнай дазіроўкі немагчыма.

З коштамі на яйкі мы ўжо разабраліся. Сумарна нам спатрэбіцца яшчэ адзін дзясятак – а гэта ад Br 1,99 да Br 3,29. 500 мл малака ў залежнасці ад тлустасці можна набыць за Br 0,86 (2,5 %), Br 0,87 (1,5 %), Br 0,95 (3,2 %) і Br 1,12 (4 %).

З маслам у Беларусі праблемы – у асноўным яно прадаецца па 180 грамаў. Але для большай дакладнасці можна знайсці і кавалкі ў 200 грамаў. Каштуюць яны ад Br 2,99 (тлустасць 72,5 %) да Br 3,79 (тлустасць 82,5 %). За 100 дадатковых грамаў для тварожнай паскі (72,5 %) давядзецца заплаціць Br 1,79.

Hавiны
Індэкс «Аліўе». Наколькі падаражэла самая папулярная навагодняя салата?
2018.12.24 13:55

100 грамаў дрожджаў можна набыць за Br 0,69, кілаграм цукру – за Br 1,43. Адзін маленькі пакунак ванільнага цукру вагой 15 грамаў каштуе Br 0,39 – яго мусіць хапіць на абедзве паскі.

Паколькі 1,3 кілаграма мукі проста не купіш, можна купіць 2 кілаграмы найвышэйшага гатунку па коштах ад Br 1,99 да Br 2,65. Разынкі на вагу каштуюць ад Br 4,39 да Br 11,55 за кілаграм, то бок сумарных 380 грамаў абыдуцца ў Br 1,67 – Br 4,39. Фундук прадаецца за Br 35,25 за кілаграм, ці 80 грамаў за Br 2,82.

500 грамаў тварагу тлустасцю 5 % у адным пакунку каштуюць ад Br 2,79 да Br 3,05. Смятану мы выбралі самую тлустую з магчымых, якія ўмяшчаюцца ў 200-грамовы пакунак – 27 %. Каштуе яна Br 1,35.

Разам на прыгатаванне куліча і тварожнай паскі пойдзе прыкладна ад Br 20,76 да Br 26,76. Калі дадаць яйкі, супольныя выдаткі складуць адпаведна ад Br 30,8 да Br 40,8.

Тыя, хто не хоча сам гатаваць велікодныя кулічы, можна набыць ужо гатовыя. Вядома, кошты змяняюцца ў залежнасці ад памеру і складнікаў. Напрыклад, 500-грамовы кекс «Благадаць» можна набыць за Br 2,29, а 700-грамовы кекс заказны «Элітны» з цукатамі – за Br 11,99.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў