Індэкс беларускай будучыні - стагнацыя


Цэнтр новых ідэяў агучыў вынікі апытання экспертаў, якія далі свае ацэнкі ў шэрагу аспектаў, што тычацца сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця краіны на працягу бліжэйшай пяцігодкі. У большасці з гэтых паказнікаў Беларусь дэградуе альбо знаходзіцца ў стане стагнацыі.

Індэкс беларускай будучыні спрабуе даць адказы на тое, якім якім чынам будзе выглядаць Беларусь праз пяць гадоў, што будзе з эканомікай, дэмаграфіяй, адукацыяй, палітычнай актыўнасцю. З гэтай мэтай актывісты Цэнтру правялі апытанне адмыслоўцаў з 20 арганізацыяў.

ВУП

  • Эксперты прагназуюць, што падчас наступнай пяцігодкі эканоміка будзе расці ў межах ад 1,5 % да 3 %, што ў практыцы з’яўляецца стагнацыяй, – гэткі рост не кампенсуе стратаў ад эканамічнага крызісу і ніжэйшы за рост сусветнай эканомікі.

Заробкі

  • Паміж 2018-ым і 2022-ім годам сярэдні заробак у Беларусі, праўдападобна, складзе $500-600, што не змяншае нашай адсталасці ад заходніх краін.

Вонкавыя пазыкі

  • Вонкавая запазычанасць, хутчэй за ўсё, будзе складаць 70-90 % ад ВУП Беларусі.

Працягласць жыцця

  • У найбліжэйшыя пяць гадоў чаканая працягласць жыцця беларусаў будзе надалей павялічвацца і акажацца ў межах ад 75 да 80 гадоў.

Дэмаграфія

  • На жаль, чакаць росту колькасці беларусаў не выпадае, бо, хутчэй, лічба жыхароў будзе змяншацца.

Гендарная роўнасць

  • У індэксе пад “гендарнай роўнасцю” разумеецца паказнік Беларусі ў Global Gender Gap Index – даследаванні Сусветнага эканамічнага форуму, які ацэньвае краіны паводле ўдзелу жанчын у эканоміцы і палітыцы, па доступе да адукацыі і стане здароўя. Паводле гэтага індэкса, няроўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі не такая вялікая (прыкладна такая ж, як у Літве ці Іспаніі). У найбліжэйшыя пяць гадоў чакаць істотных зменаў не выпадае.

Абароненасць правоў меншасцяў

  • Развіццё дзяржавы (і грамадства) добра адлюстроўваецца тым, наколькі яна гатовая ўспрымаць розныя меншасці сваёй натуральна часткай. У пілотным выпуску індэкса стваральнікі даследавання папрасілі экспертаў ацаніць па дзесяцібальнай шкале, наколькі Беларусь шануе розныя нешматлікія групы (людзі з інваліднасцю, сексуальныя, рэлігійныя ды іншыя меншасці) і ці варта чакаць добрых зменаў. Здаецца, што варта.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў