Інаўгурацыя новага прэзідэнта Казахстана адбудзецца 20 сакавіка


Цырымонія прынясення прысягі народу Казахстана Касым-Жамартам Такаевым адбудзецца апоўдні 20 сакавіка 2019 года. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным указе прэзідэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева.

«У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 42 канстытуцыі Рэспублікі Казахстан па ўзгадненні з Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Казахстан правесці цырымонію прынясення прысягі народу Казахстана ўступаючага на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Казахстан на сумесным пасяджэнні палат парламента Рэспублікі Казахстан а 12 гадзіне 00 хвілін 20 сакавіка 2019 года», – гаворыцца ў тэксце ўказу.

Ва ўказе тлумачыцца, што ў сувязі з рашэннем Назарбаева спыніць выкананне паўнамоцтваў прэзідэнта з 20 сакавіка, «паўнамоцтвы прэзідэнта Рэспублікі Казахстан на астатні тэрмін пераходзяць да старшыні Сенату Рэспублікі Казахстан з моманту прынясення прысягі», якім з’яўляецца Такаеў.

Hавiны
Прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку
2019.03.19 15:35

СК, belsat.eu

Стужка навінаў