Інаўгурацыя другога прэзідэнта Казахстана суправаджалася новымі затрыманнямі

ВІДЭА

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прыведзены да прысягі на трэці дзень пасля выбараў, якія суправаджаліся масавымі затрыманнямі і шматлікімі парушэннямі. Пра гэта паведамляе «Радио АЗАТТЫК».

У зале Палаца незалежнасці ў Нур-Султане Касым-Жамарт Такаеў з’явіўся пасля таго, як туды пад апладысменты ўвайшоў яго папярэднік. Нурсултан Назарбаеў заняў месца ў першым шэрагу – ён сеў у шырокае, абцягнутае бэжава-залацістай тканінай крэсла з падлакотнікамі з пазалотай. Усе іншыя сядзелі ў крэслах сіняга колеру. У сваім выступе Такаеў паабяцаў працягнуць курс Назарбаева.

«Я буду працаваць над рэалізацыяй стратэгіі елбасы», – паабяцаў Такаеў.

Касым-Жамарт Такаеў на інагурацыі. Крыніца – REUTERS/Mukhtar Kholdorbekov TPX IMAGES OF THE DAY

Спусціўшыся з трыбуны пасля прамове, Касым-Жамарт Такаеў падышоў да Нурсултану Назарбаеву, яны паціснулі адзін адному рукі.

Інагурацыя суправаджалася падвышанымі мерамі бяспекі. Людзі скардзіліся на збоі ў працы інтэрнэту і асобных мэсэнджараў.

У горадзе Алматы і Нур-Султане 9 і 10 чэрвеня сілавікі за ўдзел у акцыях пратэсту супраць несправядлівых выбараў затрымалі каля 700 чалавек. Дзень інаўгурацыі другога прэзідэнта Казахстана ў Алматы і Нур-Султанам адзначыўся новымі затрыманнямі. Сілавікі загадзя ачапілі месца меркаваных дэманстрацыяў і затрымлівалі людзей на падыходзе да месца збору. Паводле ацэнак СМІ, толькі ў Алматы затрымалі не менш за сотню чалавек.

Затрыманні пратэстоўцаў ў горадзе Алматы. Крыніца – REUTERS/Pavel Mikheyev
Затрыманні пратэстоўцаў ў горадзе Алматы. Крыніца – REUTERS/Mariya Gordeyeva
Затрыманні пратэстоўцаў ў горадзе Алматы. Крыніца – REUTERS/Mariya Gordeyeva

У Казахстане 9 чэрвеня адбыліся датэрміновыя выбары кіраўніка дзяржавы. Бясспрэчным фаварытам з’яўляўся выканаўца абавязкаў прэзідэнта Касым-Жамарт Такаеў, які замяніў на пасадзе кіраўніка Казахстану Нурсултана Назарбаева. Такаеў у выніку перамог, набраўшы 70,96% галасоў.

ІІ belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары