Імаверны шэф Пэнтагону хоча супрацьдзейнічаць Расеі


Джэймс Мэтыс, кандыдат на пасаду кіраўніка Міністэрства абароны ЗША (той самы «Шалёны сабака»), заявіў, што плануе разам са сваймі падначаленымі выпрацаваць праект стратэгіі для супрацьстаяння Расеі на сусветнай арэне.

«Я хацеў бы бліжэй спазнаць маю каманду ў сферы бяспекі, выпрацаваць праект стратэгіі для супрацьдзеяння Расеі з-за таго, што яна ўжо зрабіла», – сказаў ён у чацвер на слуханнях у Сенаце ЗША.

Пры гэтым ён сышоў ад адказу на пытанне аб пашырэнні санкцыяў ЗША супраць Расеі ды не стаў адказваць на пытанне, ці могуць магчымыя новыя кібератакі з боку Расеі на ЗША мець ваенныя наступствы.

«Рашэнне аб войнах не прымаецца аўтаматам», – заявіў Мэтыс.

Мэтыс заявіў, што мае намер больш падрабязна вывучыць гэтае пытанне. Акрамя таго, магчымы новы шэф Пентагона выказаўся за тое, каб распрацаваць прынцыпы процідзеяння патэнцыйным пагрозам у віртуальным асяроддзі.

«Інтэрфакс» падае, што паводле Мэтыса, ЗША павінныя паспрабаваць з Расеяй супрацу, а супрацьдзейнічаць толькі там, дзе Масква дзейнічае насуперак амерыканскім інтарэсам.

ДД

Стужка навінаў