Імамы будуць змагацца з экстрэмізмам у сеціве


Ісламскія багасловы, якія стварылі інтэрнэт-рэсурс «Імамы-онлайн», запусцілі лічбавы часопіс «Хакіка» («Рэальнасць»), які дасць мусульманам Еўропы і ўсяго свету альтэрнатыву дагматам «Ісламскай дзяржавы», паведамляе BBC.

Новы СМІ будзе змяшчаць «карэктную, інфармацыйна і адукацыйна насычаную інтэрпрэтацыі Карана і Суны», а таксама інфармацыю пра рэальнае становішча рэчаў у экстрэмісцкіх групоўках.

Вядома, што тэрарысты з групоўкі «Ісламская дзяржава» актыўна выкарыстоўваюць сеціва ў прапагандзе сваіх ідэй. На пачатку сакавіка яны паспрабавалі запусціць уласную сацыяльную сець Caliphatebook падобную да Facebook, але яна была адразу заблакаваная.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў