Ілжэпрадпрымальніцтва ў Беларусі больш не з’яўляецца крымінальным артыкулам

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў у другім чытанні ўхвалілі праект паправак да Крымінальнага кодэксу. Галоўным момантам для бізнес-супольнасці краіны стала тое, што ў новай рэдакцыі кодэксу больш не будзе артыкулу 234 «ілжэпрадпрымальніцтва», а ўведзена новая рэдакцыя артыкула 233 «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць».