Ілжэпрадпрымальніцтва ў Беларусі больш не з'яўляецца крымінальным артыкулам


Дэпутаты палаты прадстаўнікоў у другім чытанні ўхвалілі праект паправак да Крымінальнага кодэксу. Галоўным момантам для бізнес-супольнасці краіны стала тое, што ў новай рэдакцыі кодэксу больш не будзе артыкулу 234 «ілжэпрадпрымальніцтва», а ўведзена новая рэдакцыя артыкула 233 «незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць».

У новай версіі 233 артыкулу замацаваная адказнасць за ажыццяўленне дзейнасці без належнай ліцэнзіі. Таксама з крымінальнага кодэксу будзе выключана практыка канфіскацыі маёмасці, а таксама будзе скарочана сфера прымянення пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі паводле эканамічных артыкулаў.

Новая рэдакцыя таксама прадугледжвае і дэкрыміналізацыю дзеянняў, не звязаных з нанясеннем рэальнага ўрону, а таксама павышэнне буйнога і асабліва буйнога памераў шкоды. Узровень буйнога ўрону будзе падняты з 250 да 1 000 базавых велічыняў – гэта значыць 24 500 беларускіх рублёў, а асабліва буйнога з 1 000 да 2000 базавых – 49 тысячаў рублёў.

Яшчэ адным крокам па дэкрыміналізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці з’яўляецца спыненне з 1 студзеня 2019 году дзеяння ўказа кіраўніка краіны № 488 «Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абязальніцтваў».

Аб’ектыў
Развіццё жаночага прадпрымальніцтва абмеркавалі ў Менску
2018.11.16 20:24

СК, belsat.eu

Стужка навінаў