Ілжэмінёра Менскага метро асудзілі да вялізнага штрафу


Суд Маскоўскага раёну Менску разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара сталіцы, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.340 КК («Заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы»), паведамляе прэсавая служба суда.

Абвінавачаны Д. 15 лютага сёлета ў стане алкагольнага ап’янення на платформе канцавой станцыі «Малінаўка» пачаў сварыцца з дзяжурнай па прыёме і адпраўленню цягнікоў і пагражаў, што мае намер учыніць выбух.

Працаўніца метрапалітэну Л. была вымушана паведаміць пра гэта дзяржаўным органам. На месца прыбылі сапёры, але нічога небяспечнага не знайшлі. У выніку, як паведамляе суд, была нанесена шкода вайсковай частцы 5448 МУС Рэспублікі Беларусь і ГУУС Менгарвыканкаму.

У выніку абвінавачаны Д. прызнаны вінаватым у загадзя ілжывым паведамленні пра выбух, і на падставе ч.1 арт.340 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ажно 500 базавых велічыняў. Але з улікам таго, што да суда мянчук знаходзіўся пад вартай, суддзя змякчыў яму пакаранне да 200 базавых велічыняў, што складае 5100 рублёў.

Hавiны
Студэнтаў БДПУ эвакуявалі праз снарад часоў вайны
2019.04.22 13:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў