Ілюзіі Еўрапейскага Звязу і нязграбная прапанова стаць празаходнім дыктатарам


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/v_0SKK3gYuo?t=5m43s”][vc_column_text]Міхал Патоцкі з газеты «Dziennik Gazeta Prawna» падзяліўся сваім меркаваннем на тэму змены палітычнага курсу Еўропы ў дачыненні да Беларусі.

– Адмена санкцыяў – гэта перамога ці здрада?

– Для беларускай улады – перамога. Для Еўрапейскага Звязу таксама перамога, калі будзе станоўчы вынік ад зняцця санкцыяў.

– Які станоўчы вынік будзе задавальняючы для ЕЗ?

– Калі атрымаецца хаця б на некалькі сантыметраў адцягнуць Беларусь ад Расеі і ўдасца знізіць залежнасць афіцыйнага Менску ад Крамля. Таксама перамогай можна будзе лічыць, калі ўдасца адцягнуць размяшчэнне расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі. Цяпер для Польшчы гэта галоўная задача ў адносінах з Беларуссю.

– Ці атрымаецца пры дапамозе гэтай тэхналогіі «перацягвання канату» прымусіць Лукашэнку адмовіцца ад расейскай вайсковай базы?

– Тое, што база зʼявіцца не падлягае сумневу. Мы зацікаўленыя ў тым, каб адбылося гэта найпазней. Што тычыцца «перацягвання канату», то варта адзначыць, што ніводная са стратэгіяў ЕЗ у дачыненні да Беларусі не працуе. Палітыка «адлігі» мела страшэнны правал у 2010-м, а палітыка санкцыяў нічога не змяніла. Лукашэнка вызваліў палітвязняў тады, калі гэта было выгадна яму, а не Бруселю. Цяпер ЕЗ хоча выпрацаваць разам з Беларуссю пакрокавую «дарожную мапу», дзе будзе канкрэтна прапісана, хто і за што атрымлівае бонусы.

– Але такія «дарожныя мапы» паўставалі ўжо не адзін раз, маўляў вы прытрымліваецеся дэмакратычных стандартаў, а мы вам грошы. Што зменіцца цяпер?

– Трэба прапісваць канкрэтна і па пунктах, што трэба змяняць, напрыклад у беларускім заканадаўстве, каб гэта пачало працаваць.

– Ці разумее Еўропа, хто такі Лукашэнка і з кім ЕЗ спрабуе дамовіцца?

– Ёсць пэўныя колы ў ЕЗ, якія лічаць, што Лукашэнка апынецца празаходнім дыктатарам. Я лічу, што гэта ілюзіі.

– Ці зацікаўлены Лукашэнка ў супрацы з ЕЗ?

– Па-першае, Лукашэнку патрэбныя заходнія грошы. А па-другое, яму патрэбна прызнанне на міжнародным узроўні.

belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў