
Ракета-носьбіт «Falcon 9» амерыканскай прыватнай кампаніі «SpaceX», якой валодае Ілон Маск, вывела на арбіту тэлекамунікацыйны спадарожнік «Inmarsat-5 F4».
Quick video recap of Falcon 9 launch of Inmarsat-5 Flight 4 pic.twitter.com/W8eVUEsH6r
— SpaceX (@SpaceX) May 16, 2017
Разам з іншымі спадарожнікамі ён будзе забяспечваць высакахуткасны інтэрнэт для самалётаў і марскіх караблёў, піша bbc.com.
«Inmarsat-5 F4» – чацвёрты спадарожнік у арбітальнай групе «Global Xpress», якая паўстала, каб забяспечыць высакахуткасны інтэрнэт у моры, паветры і на зямлі.
Successful deployment of Inmarsat-5 Flight 4 to a Geostationary Transfer Orbit confirmed.
— SpaceX (@SpaceX) May 15, 2017
Спадарожнік зрабіла карпарацыя «Boeing». Ён важыць больш за 6 тон. Цяпер гэта самы вялікі груз, які «Falcon 9» выводзіла на арбіту.