Іллю Яшына ў Маскве арыштавалі на 10 дзён чацвёрты раз за месяц


Траецкі суд Масквы арыштаваў на 10 содняў незарэгістраванага кандыдата Іллю Яшына за заклікі выходзіць на акцыю на Трубнай плошчы 18 ліпеня. Пра гэта паведамляе «МБХ медыя».

Такім чынам гэта ўжо чацвёрты арышт Яшына за месяц.

Адвакат палітыка Міхаіл Бірукоў заявіў, што Яшын дзейнічаў у межах закона, паколькі на Трубнай плошчы была сустрэча муніцыпальных кандыдатаў з выбарцамі.

Іллю Яшына затрымалі 18 жніўня ў момант, калі ён выходзіў з спецпрыёмніка, дзе адбываў адміністрацыйны арышт. На палітыка склалі новы пратакол: за заклікі выходзіць на Трубную плошчу 18 ліпеня.

Hавiны
Пратэсты ў Маскве: Юлія Галяміна асуджана на 10 содняў, Яшын – атрымаў агулам 20 дзён арышту
2019.07.30 16:54

Раней 29 ліпеня суд арыштаваў Яшына на 10 дзён за мітынг 27 ліпеня. На наступным дзень палітыка арыштавалі яшчэ на 10 содняў ужо за арганізацыю акцыі 14 ліпеня, аднак гэты тэрмін не падсумоўвацца з папярэднім.

Акцыі супраць выбарчага бязмежжа ў Маскве пачаліся 14 ліпеня, калі акруговыя выбаркамы прызналі подпісы 57 незалежных кандыдатаў несапраўднымі і адмовілі ім у рэгістрацыі. У выніку ў Маскве апазіцыя зладзіла шэраг акцыяў пратэсту. Сілавікі жорстка затрымлівалі ўдзельнікаў мітынгу. Распачатыя крымінальныя справы супраць некаторых пратэстоўцаў.

У дачыненні да лідараў апазіцыі таксама ўжыты ціск. У прыватнасці ў офісы палітыкаў наведаліся паліцыянты з ператрусам. А за заклікі выйсці на акцыі асуджаныя дзясяткі незарэгістраваных кандыдатаў і апазіцыянераў.

Hавiны
Пуцін упершыню пракаментаваў пратэсты ў Маскве і выбух пад Северадзвінскам
2019.08.20 08:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў