Ілан Маск вывеў у космас яшчэ 60 спадарожнікаў для высакахуткаснага інтэрнэту


Амерыканская кампанія «SpaceX» вядомага прадпрымальніка ды вынаходніка Ілана Маска паспяхова вывела ў космас новую партыю міні-спадарожнікаў Starlink. Пра гэта кампанія паведаміла ў Twitter.

«Паспяховы вывад 60 спадарожнікаў «Starlink» пацверджаны!» – заявілі ў «SpaceX».

Hавiны
Ілан Маск вывеў на арбіту 60 спадарожнікаў для высакахуткаснага інтэрнэту
2019.05.24 10:10

Спадарожнікі былі запушчаныя на ракеце-носьбіце Falcon 9, якая стартавала з мысу Канавэрал. Раней спадарожнікі былі выведзеныя ў космас у траўні і лістападзе 2019 года.

Праект «Starlink» закліканы забяспечыць надзейны і высакахуткасны доступ у інтэрнэт у любым пункце планеты. Агулам Ілан Маск плануе вывесці на арбіту некалькі тысяч спадарожнікаў. Агульная сума інвестыцыяў для рэалізацыі праекту ацэньваецца ў $ 10 млрд.

Hавiны
Ілан Маск абяцае вывесці ўжо праз паўгода на арбіту карабель, які паляціць на Марс
2019.09.30 07:43

МГ belsat.eu

Стужка навінаў