IKEA трапіла ў пікантную сітуацыю праз рэкламны слоган «Кожнаму сваё»


IKEA спыніла рэкламную кампанію са слоганам «Кожнаму сваё» пасля скаргаў на магчымую двухсэнсоўную інтэрпрэтацыю гэтай фразы, паведаміла прэс-служба IKEA інфармацыйнаму агенцтву RNS.

Пра негатыўную рэакцыю кліентаў расейскага прадстаўніцтва IKEA раней паведаміла агенцтва «Масква».

На рэкламу звяртаў увагу і расейскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў. Ён нагадаў, што гэтую фразу выкарыстоўвалі нацысты на браме канцлагера Бухэнвальд. Дэпутат пры гэтым адзначыў, што выкарыстанне яе ў рэкламе не з’яўляецца парушэннем – выраз «suum cuique (лат. «кожнаму сваё») вядомы яшчэ з часоў Старажытнага Рыму.

Надпіс па-нямецку «Jedem das Seine» («кожнаму сваё») на браме канцлагера Бухэнвальд.
Фота: Kai Pfaffenbach/Reuters

У 2018 годзе слоган «Кожнаму сваё» з’явіўся на рэкламных плакатах мабільнага аператара «Билайн», але пасля таго як рэклама выклікала абурэнне ў сацыяльных сетках, рэкламную кампанію спынілі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў