IKEA плануе падвоіць аб’ём набыцця беларускай прадукцыі


Шведская гандлёва-вытворчая група кампаній IKEA разглядае магчымасць падвоіць абʼём набыцця беларускай прадукцыі да 200 мільёнаў еўраў. Пра гэта распавёў амбасадар Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык, піша БелТА.

«Шчыльнае развіццё атрымала ў апошні час узаемадзеянне паміж Беларуссю і канцэрнам IKEA. Ён нават прыняў стратэгію Go Belarus ( «Наперад, у Беларусь») і збіраецца ўдвая павялічыць пакупкі ў нашай краіне. Гэта значыць, мы зможам экспартаваць для рэалізацыі праз гандлёвую сетку гэтага сусветна вядомага брэнда айчыннай прадукцыі прыкладна на 200 мільёнаў еўраў. Гэта сурʼёзная лічба», – лічыць Дзмітрый Мірончык.

У Беларусі працуюць кампаніі, якія створаныя пры ўдзеле капіталу IKEA. Адной з найбуйнейшых з’яўляецца інвестыцыя ў Горадні. Тут у Сваобднай эканамічнай зоне ствараецца вытворчасць мэблі. У межах праекту запланавана будаўніцтва вытворчых памяшканняў плошчай да 20.000 м2, плануецца стварыць 170 новых працоўных месцаў.

IKEA – шведская вытворча-гандлёвая група кампаніяў, якая валодае адной з самых буйных у свеце гандлёвай сеткай па продажы мэблі і тавараў для дому.

Аршанскі ільнокамбінат абавязалі супрацоўнічаць з кампаніямі кшталту IKEA, Wallmart, Inditex

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары