«Іх там не павінна было быць». Вядомыя імёны расейцаў, затрыманых за крывавы салют


Па справе аб выбухах падчас салюту 3 ліпеня ў Менску, у выніку якіх загінула жанчына, затрыманыя расейцы Максім Сапронаў і Канстанцін Дзянісаў. Яны з’яўляюцца супрацоўнікамі кампаніі «Пиро-Росс» з Сергіева Пасада, якая паставіла піратэхнічныя снарады.

Па справе аб выбуху салютаў у Менску затрыманыя двое падазраваных

У кампаніі адзначаюць, што супрацоўнічаюць з Міністэрствам абароны Беларусі не першы год. А сваіх супрацоўнікаў накіравалі ў Менск, каб суправаджаць адказны груз і сачыць за запускам, паведамляе «Московский комсомолец».

Як заявіў дырэктар вытворчасці Канстанцін Шапавалаў, 3 ліпеня ўсе наладачныя работы выконвалі беларускія ваенныя, а 25-гадовы Сапронаў і 28-гадовы Дзянісаў толькі назіралі за працэсам.

Менчукі пра крывавы салют: «Яны будуць шукаць «стрэлачніка». І зноў нас падмануць»

«Яны не маюць ні якога дачынення да вырабу прадукцыі. Паводле пасады, яны інжынеры-канструктары. Іх там не павінна было быць. Іх адправілі проста праз таварыскія адносін», – кажа дырэктар.

Паводле яго, казаць пра няякасную прадукцыю можна толькі пасля правядзення комплекснай экспертызы.

Зараз дакладна не вядома, дзе знаходзяцца расейцы. Сваякі кажуць, што іх затрымалі каля 04:00 раніцы 3 ліпеня і дапытвалі амаль 12 гадзін. У Менск накіраваўся юрыст «Пиро-Росс», які будзе вырашаць пытанне абароны затрыманых.

Піратэхнік пра крывавы салют у Менску: «Адказнасць – на краіне, якая закупіла піратэхніку»

Між тым, у Следчым камітэце Беларусі заяўляюць, што «у працэсе зараджання салютных установак прадстаўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка дапусцілі парушэнне парадку працы з феерверачнымі вырабамі: яны ажыццяўлялі механічнае ўздзеянне на зарады піратэхнікі пры зараджанні марцір, не прадугледжанае правіламі абыходжання з імі».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары