Ігар Случак звярнуўся да дэпутаткі, яна загаварыла пра «грамадзянаў Мытнага саюзу»


Актывіст Ігар Случак атрымаў адказ на свой зварот да дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Таццяны Сайганавай. Дакумент ён змясціў у сваім «Facebook».

У адказе вядзецца пра мовы, на якой вытворцы змяшчаюць інфармацыю аб сваіх вырабах.

Таццяна Сайганава адзначае, што станоўча ставіцца да людзей, якія размаўляюць на роднай мове. Пры гэтым нагадвае, што на «беларускім рэферэндуме грамадзяне прызналі дзве дзяржаўныя мовы».

«Я, асабіста, лічу, што інфармацыя аб карыстанні вырабаў вытворчасці павінна быць зразумелай для спажыўцоў. Грамадзяне Мытнанага (арфаграфія захаваная – заўв.) саюза многія разумеюць і размаўляюць на рускай мове, а наша краіна экспартаарыентаваная і таму інфармацыя аб таварах павінна выкладацца на рускай мове таксама. Наогул, лічу, што вытворцы тавараў у адпаведнасці ў якую краіну ажыццяўляюць пастаўкі, могуць самастойна вырашаць на якой мове павінна быць інфармацыя», – гаворыцца ў адказе дэпутаткі.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту Палаты прадстаўнікоў

Стужка навінаў