Ігар Шуневіч святкаваў Дзень Перамогі ў міліцэйскай форме часоў Сталіна і з «гібрыднай» стужкай. Фотафакт

Фота

Міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч з сям’ёй. 9 траўня 2018 г. Менск

Міністр унутраных справаў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч прыехаў на Плошчу Перамогі на рарытэтным аўтамабілі «ГАЗ-67Б».

Кіраўнік МУС быў у форме працаўніка міліцыі ўзору 1944 года. Разам з ім была жонка і дачка, паведамляе mvd.gov.by.

Сям’я Шуневічаў ускладе кветкі на Плошчы Перамогі. 9 траўня 2018 г. Менск
Ігар Шуневіч прычапіў да кіцеля «гібрыдную» стужку.

Гэтую форму Ігар Шуневіч пашыў сабе на замову. Яе скроілі па арыгінальных лякалах. «Нават гузікі адлівалі на тым жа манетным двары, што і ў тыя часы», – распавёў у 2017 годзе выданню sb.by Ігар Шуневіч.

 

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары