Ігар Шуневіч сустрэўся з амбасадарам Бабічам. Дзяржаўныя сайты пра гэта маўчаць


Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ, амбасадар Міхаіл Бабіч сустрэўся 8 красавіка з міністрам унутраных справаў Ігарам Шуневічам. Яны абмеркавалі узаемадзеянне краінаў «у сферы забеспячэння грамадскага парадку і процідзеяння злачыннасці».

Пра сустрэчу паведаміў сайт расейскай амбасады ў Беларусі. Пры гэтым на сайце МУС Беларусі інфармацыі пра сустрэчу няма. Маўчыць пра гэта БелТА ды sb.by.

Як сцвярджаецца ў прэс-рэлізе расейскай амбасады, перамовы прайшлі ў «дзелавой добразычлівай атмасферы». Асноўнай тэмай гутаркі было пагадненне аб узаемным прызнанні візаў і іншых пытанняў, звязаных з уездам замежнікаў на тэрыторыю Беларусі і РФ.

«Адзначана неабходнасць падтрымання эфектыўнай супрацы ў супрацьдзеянні наркатрафіку, нелегальнай міграцыі, пранікненню злачынных элементаў, а таксама правозу забароненых тавараў (прадукцыі) і лжэтранзітных грузаў. Ігар Шуневіч высока ацаніў узровень узаемадзеяння МУС РБ і МУС РФ як у цэлым, так і ў памежным фармаце», – паведамілі ў расейскай амбасадзе.

Мяркуючы па фота, сустрэча праходзіла ў памяшканні МУС – на сценах бачны міліцэйскія эмблемы.

Hавiны
МЗС Беларусі: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай
2019.03.15 10:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў