Ігар Шуневіч не прыехаў на развітанне з застрэленым інспектарам ДАІ


8 траўня 2019 года. Сваякі Яўгена Патаповіча на цырымоніі развітання з ім. Фота – «Белсат»

Інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча пахавалі на вясковых могілках у Бялынічскім раёне на Магілёўшчыне. Развітацца з лейтэнантам міліцыі Патаповічам прыехалі міліцыянты з усёй Беларусі. Агулам у развітанні ўзялі удзел каля 400 чалавек, паведамляе карэспандэнт belsat.eu у Магілёве. Міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча сярод іх не было.

У фае будынку Магілёўскай абласной філармоніі развітваюцца з 22-гадовым лейтэнантам міліцыі Яўгенам Патаповічам, якога 16 траўня невядомыя выкралі і забілі стрэлам у галаву.

Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»
8 траўня 2019 года. Святар ідзе на цырымонію развітання з застрэленым інспектарам ДАІ Яўгенам Патаповічам. Фота – «Белсат»

На развітанне прыбыла мноства міліцыянтаў, у тым ліку з Менску. Яны не каментуюць забойства.

Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»

Кіраўніцтва абласнога УУС, а таксама кіраўнік ДАІ Магілёўшчыны Міхаіл Неўмяржыцкі прыехалі на цырымонію каля 10-й.

Адна з прысутных жанчын, якая працуе бібліятэркай, распавяла, што ведала Яўгена ўскосна.

«Вельмі добры хлопец. Ведаю, што быў вельмі загружаным», – дадала жанчына.

Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»

«Чалавек ён быў святлейшы. На фотаздымку гэта не Жэня, ён іншы быў, заўсёды з усмешкаю. Ён казаў, я дакладна буду працаваць у ДАІ, быў прынцыповы і дакладна не браў хабар. Іншая справа, што нашыя службы шмат павінныя займацца не сваёй працаю. Ён распавядаў, што міліцыі трэба больш займацца было пытаннямі бяспекі, а яму трэба было ўсцяж «бегчы, бегчы, бегчы». Роўна за содні да забойства ён зайшоў у госці і сказаў, мне яшчэ трэба разабраць 3 скаргі. Супрацоўнікі ДАІ цяпер проста «задыхаюцца» ад папяровай працы. А сёння ён меўся сустракаць сябра з войска…», – распавяла «Белсату» Алена Громава, знаёмая Яўгена Патаповіча.

Большасць людзей, аднак, не змаглі нічога сказаць, бо не стрымлівалі слёзаў.

«У 2014 годзе мы яго выпускалі, тут побач усе калегі, яго першая настаўніца Таццяна Сцяпанаўна. Усе мы сёння тут побач са сваім дзіцём. Пра яго хочацца сказаць, што ён быў светлым чалавекам. Гэта нават злачынства не перад супрацоўнікам міліцыі, які быў падчас выканання, гэта злачынства перад чалавецтвам. Усе тыя хто цяпер тут, калегі, усе хто яго ведаў – верым, што гэтыя людзі будуць наказаныя паводле закону. Агулам гэта страх. Мы не прызвычаіліся ў Беларусі да такіх сітуацыяў», – распавяла «Белсату» Алена, завуч магілёўскай школы №7, дзе вучыўся Яўген Патаповіч.

18 траўня 2019 года. Кіраўнік Магілёўскага ДАІ палкоўнік Міхаіл Неўмяржыцкі (праваруч) на цырымоніі развітання з застрэленым інспектарам ДАІ Яўгенам Патаповічам. Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»
18 траўня 2019 года. АМАП на цырымоніі развітання з застрэленым інспектарам ДАІ Яўгенам Патаповічам. Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»
18 траўня 2019 года. Ганаровая варта каля труны Яўгена Патаповіча. Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»
Фота – «Белсат»
18 траўня 2019 года. Жыхары Магілёву прыйшлі на цырымонію развітання з забітым даішнікам Яўгенам Патаповічам. Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»
18 траўня 2019 года. Міліцыянты і жыхары Магілёву на пляцоўцы перад абласной філармоніяй падчас развітання з Яўгенам Патаповічам. Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»
Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»
Фота – «Белсат»

 

Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»
Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»
Фота – Дар’я Чульцова/«Белсат»

Што ўжо зрабіў Следчы камітэт

  • Вывучыў і зафіксаваў следчую карціну на месцы выяўлення цела;
  • Дапытаў сваякоў і знаёмых загінулага, а таксама іншых сведкаў;
  • Прызначыў даследаванне рэчавых доказаў: асабістых рэчаў, дакументаў, мабільнага тэлефону і табельнай зброі загінулага міліцыянта.

Што дакладна вядома

  • Каля 18 гадзіны 16 траўня супрацоўнік міліцыі знаходзіўся каля чыгуначнага пераезду ў раёне вуліц Вакзальнай і Першамайскай ў Магілёве насупраць будынка аблспажыўсаюзу, дзе сеў у неўсталяваны аўтамабіль. Праз пэўны час інспектара знайшлі забітага.
  • Згодна з папярэднім заключэннем экспертаў, смерць міліцыянта наступіла ў выніку агнястрэльнага ранення ў галаву. Пры гэтым следчыя чакаюць заключэння судова-медыцынскай і іншых экспертыз, якія аператыўна праводзяцца спецыялістамі Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў.
  • Следчыя разглядаюць некалькі версіяў здарэння, у тым ліку – аб выкраданні міліцыянта невядомымі на аўтамабілі чорнага колеру. Сыходзячы з атрыманых падчас следства звестак, гэтая версія, аднак, не прыярытэтная.
Hавiны
«Калі ўбачыў ягонае фота, я рэальна заплакаў». Забойцаў 22-гадовага інспектара ДАІ пакуль не знайшлі
2019.05.17 09:29

На гэты момант расследаванне працягваецца.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў