Ігар Лосік патлумачыў прычыну галадоўкі і звярнуўся да беларусаў. Ягоная жонка спыніла галадоўку пратэсту праз ціск


Палітвязень Ігар Лосік патлумачыў прычыны сваёй галадоўкі пратэсту і звярнуўся да неабыякавых беларусаў. Тэкст з’явіўся ў тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозгу».

Ігар Лосік напісаў:

«Я абвясціў галадоўку, таму што ў мяне больш не засталося ніякай магчымасці паўплываць на неабгрунтаваныя абвінавачанні і маё няпраўнае знаходжанне пад вартай. Я несправядліва пазбаўлены волі і магчымасці ўбачыць сваю сям’ю.

Ігар і Дар’я Лосікі. Фота з Facebook

Паўгода я ўжо праседзеў у турме па абсурдным абвінавачанні ў злачынстве, для здзяйснення якога я мусіў бы скарыстацца тэлепортам. У мяне было і ёсць алібі, але следства гэта паўгода ігнаруе.

За апошнія шэсць месяцаў я прапусціў вельмі шмат. Больш за ўсё крыўдна, што я не пачуў першых словаў сваёй дачкі.

Hавiны
Блогер і палітвязень Ігар Лосік абвесціў бестэрміновую галадоўку. Ягоная жонка далучылася на знак салідарнасці
2020.12.15 14:37

Апасля паўгода мне высунулі яшчэ адно абсурднае абвінавачанне – падрыхтоўка да ўдзелу масавых закалотаў. Як гэта магчыма, калі да майго затрымання ні пра якія «масавыя закалоты» зусім гаворкі не ішло? Як гэта магчыма, калі тады зусім не было вядома, чым скончыцца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты? Па версіі следства, гэта магчыма. Мабыць, з іх пункту гледжання, я ўмею прадказваць будучыню або ў мяне ёсць машына часу.

Дый за ўсё жыццё я ані разу не браў удзел ні ў адным «несанкцыянаваным» масавым мерапрыемстве, а ўжо тым больш масавых закалотах. Якія масавыя закалоты з гадавалай дачкой на руках?

Артыкулы
«Задача – прыбраць лідараў меркавання». Усё, што вядома пра затрыманні блогераў
2020.06.29 18:15

Менавіта таму, добра ўсё абдумаўшы, узважыўшы ўсе «за» і «супраць», я вырашыўся на такую крайнюю меру, каб паспрабаваць дамагчыся справядлівасці.

Я даю сабе справаздачу, што ўслед за абʼявай галадоўкі на мяне можа пачацца ціск: мяне могуць перавесці ў адзіночку ці ў карцар, пазбавіць асабістых рэчаў, лістоў, прэсы, камунікавання з адвакатам. Я ўсведамляю, што магу займець сурʼёзныя праблемы са здароўем ці нават памерці. Дзеля справядлівасці, дзеля магчымасці зноў абняць сваю дачку я гатоў ісці да канца. Я ўсё яшчэ веру ў рэшткі сумлення тых людзей, якія кантралююць расследаванне гэтых ліпавых абвінавачанняў.

Я спадзяюся на падтрымку ўсіх неабыякавых беларусаў.

Я прашу падтрымання ў міжнародных арганізацыях, амбасадараў краінаў Еўрапейскага Звязу ў Рэспубліцы Беларусь, урадаў дэмакратычных дзяржаў у прыцягненні ўвагі да абуральнай несправядлівасці і аднаўлення маіх правоў і правоў сотняў іншых палітычных зняволеных.

Дапамажыце невінаватым вярнуцца дахаты. Наша сямʼя, як і семʼі іншых вязняў сумлення, ужо досыць напакутавалася за апошні час.

ВІДЭА
Жонка затрыманага блогера Лосіка: «Казалі, што калі не адчынім дзверы, іх узарвуць»
2020.06.25 17:09

Я спыню галадоўкутолькі пасля здымання з мяне ўсіх абвінавачанняў або змены мне меры стрымання».

Разам з Ігарам Лосікам з 15 снежня галадала ягоная жонка Дарʼя, але 21 снежня яна спыніла галадоўку пратэсту.

Дар’я патлумачыла сваё рашэнне выйсці з галадоўкі ціскам на сям’ю. Па ейных словах, пасля шматлікіх інтэрвʼю і відэазваротаў пачаўся моцны прэсінг. Ад падрабязных каментароў яна адмовілася.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў